Кантрольны тэст
- Дапоўніце сказы:
- Указанне на тое, як значэнне або функцыя моўнай адзінкі выяўляецца лексічнымі і граматычнымі сродкамі, – гэта…
- Маўленчыя акты, якія афармляюць з дапамогай мовы розныя тыпы сацыяльных канвенцый, – гэта…
- Маўленчыя акты, якімі моўца прадпісвае, практычна пабуджае адрасата да здзяйснення/нездзяйснення чаго-небудзь, – гэта…
- Рознага роду рухі цела, рук або кісцей рук, якія суправаджаюць у працэсе камунікацыі маўленне чалавека і выказваюць стаўленне чалавека непасрэдна да суразмоўцы, да нейкай падзеі, прадмета, сведчаць пра жаданні і стан чалавека, – гэта…
- Вобраз рэальнага факта, падзеі, з’явы, асобы, які фарміруецца пад уздзеяннем СМІ, рэкламы і дзейнасці іміджмэйкераў, – гэта…
- Уяўленне пра спосаб аб’яднання тэарэтычных хадоў у адзінае цэлае (камунікатыўную стратэгію) – гэта…
- Глабальная сацыяльна-камунікацыйная камп’ютарная сетка, прызначаная для задавальнення асобасных і групавых камунікацыйных патрэб за кошт выкарыстання тэлекамунікацыйных тэхналогій, – гэта…
- Звесткі, якія перадаюцца людзьмі адзін аднаму вусным, пісьмовым або іншым спосабам, – гэта…
- Найдрабнейшыя адзінкі руху, з якіх складаюцца паводзіны, – гэта…
- Упарадкаваная сістэма знакаў і правілаў карыстання імі – гэта…
- Маўленчыя акты прыняцця абавязацельстваў, накіраваныя на самога моўцу, – гэта…
- Спецыфічны абмен інфармацыяй, працэс перадачы эмацыйнага і інтэлектуальнага зместу – гэта…
- Правілы паводзін у рэгламентаваных грамадствам маўленчых сітуацыях – гэта…
- Інфармацыя, прадмет пазамоўнай рэчаіснасці, пра які гаворыцца ў паведамленні, – гэта…
- Адпраўнік паведамлення – гэта…
- Атрымальнік паведамлення (слухач, чытач) – гэта…
- Узаемадзеянне, у выніку якога становяцца магчымымі зносіны, абмен інфармацыяй, – гэта…
- Схаванае кіраванне паводзінамі чалавека, якое здзяйсняецца дзеля якой-небудзь выгады таго, хто кіруе, – гэта…
- Усе змены выразу твару чалавека, якія можна назіраць у працэсе зносін, – гэта…
- Становішча спраў, г. зн. думка, аддзеленая ад суб’екта выказвання, – гэта…
- Адзначце назоўнікі, якія ў форме роднага склону адзіночнага ліку маюць канчатак -у,-ю:
1) квас; 4) падручнік;
2) унук; 5) розум.
3) сацыялізм;
- Знайдзіце словазлучэнне, у якім дапушчана граматычная памылка:
1) чорнае какаду; 4) гасцінны Тбілісі;
2) сонечны россып; 5) прыўзнятае брыво.
3) стары шынель;
- Адзначце словы, якія пішуцца з вялікай літары:
1) (К,к)аложская царква; 4) (Б,б)еларускія краявіды;
2) (Б,б)алгарскі перац; 5) (П,п)аўночнае ззянне.
3) (Б,б)агдановічаў санет;
- Адзначце словы, якія пішуцца з вялікай літары:
1) (З,з)аходнія славяне; 4) планета (М,м)арс;
2) (В,в)асілёў сын; 5) (Г,г)аландскія сыры.
3) (Л,л)ермантаўская прэмія.
- 6.Знайдзіце словазлучэнне, у якім няправільна ўтвораны прыналежны прыметнік або дапушчана памылка ў напісанні суфікса прыметніка.
1) матчыны рукі; 4) Сярожына паліто;
2) Петрусёў бацька 5) буслава гняздо.
3) даччына кніга;
- Знайдзіце словазлучэнне, у якім няправільна ўтвораны прыналежны прыметнік або дапушчана памылка ў напісанні суфікса прыметніка.
1) Надзеў муж; 4) Алёшына жыццё;
2) Антонавы сыны; 5) ластаўчына гняздо.
3) Алесеў баян;
- Адзначце сказы, у якіх ужыта правільная форма ступені параўнання прыметніка.
1) Ён падумаў, што гэта будзе больш эфектыўны сродак уздзеяння.
2) Раніцай грыбы самыя мацнейшыя і свежыя.
3) Няма пачуцця мацней за каханне.
4) Шчасце гэтага лета было самае вялікае шчасце іх жыцця.
5) Найвышэйшая ўлада на свеце – матчына.
- Адзначце сказы з граматычнымі памылкамі:
1) Вася ўжо вялікі, вышэй бацькі нават.
2) Самай найцяжэйшай была дарога праз горны перавал.
3) Кажуць, што ў дрэў крона каранёў ледзь не ўдвая большая за крону, якую мы бачым.
4) Лёсу не прасі ты лягчэйшага.
5) Сястра старэйшая Пецю на два гады.
- Адзначце дзеепрыметнікі, не ўласцівыя беларускай мове:
1) адтаяўшая зямля; 4) раскладзенае вогнішча;
2) асветлены сонцам; 5) парослы травой;
3) сцякаючыя ручайкі.
- Адзначце сказы з няправільна ўжытымі дзеепрыслоўямі:
1) Назбіраўшы поўныя кошыкі грыбоў, хлопцаў захапіў грыбны азарт.
2) Увайшоўшы ў клас, настаўнік пачаў урок.
3) Вучачыся ў школе, мне ўсё больш падабалася прафесія настаўніка.
4) Гледзячы праз акно, успамінаю малюнкі роднага горада.
5) Адпачываючы, рукі зноў пацягнуліся да працы.
Ключы да кантрольнага тэста
|
1. 1) Дэйксіс |
11) Камісівы |
2. 1, 3, 5 |
|
2) Дэкларацыі |
12) Камунікацыя |
3. 1 |
|
3) Дырэктывы |
13) Канвенцыя |
4. 1, 3 |
|
4) Жэсты |
14) Рэферэнт |
5. 2, 3, 4 |
|
5) Імідж |
15) Адрасант |
6. 4 |
|
6) Інтэнцыя |
16) Адрасат |
7. 4 |
|
7) Інтэрнэт |
17) Кантакт |
8. 1, 4, 5 |
|
8) Інфармацыя |
18) Маніпуляцыя |
9. 1, 2, 5 |
|
9) Кінема |
19) Міміка |
10. 1, 3 |
|
10) Код |
20) Прапазіцыя |
11. 2, 4, 5 |
Ацэнка кантрольнага тэста
|
Балы |
Аб’ём і правільнасць выканання задання |
|
1 |
Правільна выканана менш за 20 % заданняў |
|
2 |
Правільна выканана 20 % заданняў |
|
3 |
Правільна выканана 30 % заданняў |
|
4 |
Правільна выканана 40 % заданняў |
|
5 |
Правільна выканана 50 % заданняў |
|
6 |
Правільна выканана 60 % заданняў |
|
7 |
Правільна выканана 70 % заданняў |
|
8 |
Правільна выканана 80 % заданняў |
|
9 |
Правільна выканана 90 % заданняў |
|
10 |
Правільна выкананы ўсе заданні |